За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

Создано
1 июня 2020 г.
Направлено:
Палаце прадстаўнікой і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, и
Подписей: 25 729Следующая цель: 35 000
Подписать

Почему эта петиция важна

Автор: Ihar Lednik

Палаце прадстаўнікой і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Петыцыя ад 1 чэрвеня са зменамі па стане на 25 жніўня (дадаткі тлустым шрыфтам)

15 траўня 2020 года Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Гэтае рашэнне павінна быць адменена па наступных падставах:

Дэкларацыя "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года абвесціла вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу і рэалізацыю Рэспублікай Беларусь неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікай Беларусь з боку палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў ці асоб пераследуюцца па закону.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў першую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая разам з Дэкларацыяй "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" складае палітыка-прававую аснову незалежнасці краіны.

20 ліпеня 1994 года Лукашэнка А.Г. прынёс прысягу на вернасць беларускаму народу і ўступіў на пасаду першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

5 снежня 1994 года дзякуючы Украіне Рэспубліка Беларусь атрымала па Будапешцкім мемарандуме ад ядзерных дзяржаў ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі гарантыі бяспекі на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ за яе адмову ад ядзернай зброі і далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ). Ад імя Рэспублікі Беларусь Будапешцкі мемарандум падпісаў Лукашэнка А.Г.

14 траўня 1995 года Лукашэнка А.Г парушыў Дэкларацыю "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" і прынцыпы АБСЕ Будапешцкага мемарандума – праз незаконны "рэферэндум" зацвердзіў курс на інтэграцыю з Расеяй і змяніў гістарычныя сімвалы Беларусі на былыя савецкія.

Міхаіл Пастухоў, д.ю.н., прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь першага складу (красавік 1994 - студзень 1997 гг.): Рэферэндум-1995 - спроба знішчэння дзяржаўнасці.

Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня: Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным.

2 красавіка 1996 года на аснове вынікаў гэтага незаконнага "рэферэндуму" быў заключаны "дагавор аб утварэнні супольнасці Расеі і Беларусі".

22 лістапада 1996 года пры непасрэдным удзеле вышэйшых службовых асоб РФ (Строева Е.С., Селязнёва Г.Н., Чарнамырдзіна В.С.) паміж Лукашэнкам А.Г. і старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Шарэцкім С.Г. было падпісана пагадненне "Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь".  

Расейская Федэрацыя ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы суверэннай Рэспублікі Беларусь парушыла п.3 Будапешцкага мемарандума і праз згаданае пагадненне спыніла імпічмент Лукашэнкі А.Г. за сістэматычнае парушэнне ім Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь і дала яму магчымасць правесці 24 лістапада 1996 года незаконны "рэферэндум", якім ён зруйнаваў канстытуцыйны лад краіны. Такім чынам Расея падпарадкавала сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Рэспублікай Беларусь правоў, уласцівых яе дзяржаўнаму суверэнітэту.

Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта: "Гары Паганяйла: Дастаткова!".

Міхаіл Пастухоў: "Няўдалая справа аб імпічменце стала кропкай незвароту да дэмакратыі.".

Спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь у сваім заключэнні па прававой ацэнцы парушэнняў А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь ацаніла правядзенне дадзенага рэферэндуму, як парушэнне ч.2 ст.3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, за якое прадугледжаная крымінальная адказнасць па арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь Беларусь.

Гэтае злачынства доўжыцца ў часе і спалучанае з масавымі рэпрэсіямі, фальсіфікацыямі выбараў па нелегітымнай Канстытуцыі-1996 і з улікам "Папярэдняга заключэння аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага" прадуглежвае кваліфікацыю па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

Праведзенне Лукашэнкам А.Г. "рэферэндумаў" (14.05.1995г., 24.11.1996г., 17.10.2004г.) і ініцыяванне ім заключэння 8 снежня 1999 года ад імя Рэспублікі Беларусь так званай "саюзнай дамовы" з Расеяй, якія завялі Беларусь у пастку "паглыбленай інтэграцыі" з краінай-агрэсарам Расейскай Федэрацыяй, утвараюць склад злачынства па арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) - наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Зараз Еўрасаюз ініцыюе стварэнне "агульнай эканамічнай прасторы" з краінамі Усходняга партнерства (CES EU-EaP) у адказ на парушэнні Расеяй у адносінах да іх асноватворных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, якія прывялі да дэстабілізацыі ў рэгіёне АБСЕ і акупацыі тэрыторый некалькіх краінаў-партнераў.

Праз парушэнне Лукашэнкі А.Г. з Пуціным В.В. прынцыпаў АБСЕ Будапешцкага мемарандума з 18 сакавіка 2014 года ў так званай "саюзнай дзяржаве" знаходзіцца акупаваны Расеяй украінскі Крым. З улікам гарантыяў бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме гэты іх "саюз" падрывае міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

Прытрымліваючыся Канстытуцыі-1994 і ўскладзеных на Беларусь Статутам ААН міжнародных абавязацельстваў, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 15 траўня 2020 года накіравала ў ААН зварот аб скасаванні ў Сакратарыяце ААН рэгістрацыі "саюзнай дамовы" паміж Беларуссю и Расеяй. Зараз ідзе збор подпісаў пад петыцыяй у падтрымку звароту БСДП (Грамада). Падтрымка звароту будзе працягвацца да скасавання рэгістрацыі ў ААН гэтай "дамовы" і пашырацца на 100 краінаў свету, якія 27 сакавіка 2014 года рэзалюцыяй Генасамблеі ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны" зацвердзілі са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме міжнародную палітыку непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль. Прыняццё дадзенай палітыкі 20 сакавіка 2014 года ініцыявала Україна Дэкларацыяй "Аб барацьбе за вызваленне Украіны".    

У рамках CES EU-EaP прадугледжваецца інтэграцыя краінаў-партнераў у Адзіны лічбавы рынак ЕС (EU DSM). Па зацверджанай 11 чэрвеня 2015 года Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства краіны-партнеры мусяць далучыцца да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion).

Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да Будапешцкага мемарандума. Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

Вынікам шакуючых падзеяў пасля 9 жніўня і таго гвалту, якім Лукашэнка намагаецца зацвердзіць сваё чарговае "пераабранне" у 80% галасоў, сталі шматлікія ахвяры – забітыя, збітыя і зніклыя беларусы-патрыёты, якія выйшлі на пратэст пад забароненым у 1995 годзе гістарычным бел-чырвона-белым сцягам. Гэта стала падставай калектыйнага гвалту супраць грамадзян з-за іх палітычных перакананняў, што ўтварае склад злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь).

Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва – незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, масавае ці сістэматычнае ажыццяўленне пакаранняў смерцю без суда, выкраданне людей з далейшым іх знікненнем, катаванні ці акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца ў сувязі з палітычнымі перакананнямі, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Разгляд гэтага цяжкага крымінальнага злачынства падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) ў Гаазе, дзейнасць якога рэгулюецца Рымскім статутам (уступіў у сілу 1 ліпеня 2002 года). Рэспубліка Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Рымскі статут не падпісала і ня ратыфікавала.  Магчымасць звярнуцца ў МКС беларусы маюць праз Раду Бяспекі ААН, дзякуючы нададзеным ЗША і Вялікабрытаніяй Рэспубліке Беларусь гарантыяў бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.  

На падставе выкладзенага, прымаючы да ўвагі Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (гвалтоўна разогнанага Лукашэнкам А.Г. пасля рэферэндума-1996) "Аб мерах па рэалізацыі заключэння спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Г. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь", у мэтах аднаўлення дзеяння Дэкларацыі "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" і прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мемарандуме аб гарантыях бяпекі Украіны і Рэспублікі Беларусь, кіруючыся ч.2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ПРОСІМ:

1. ПП НС Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасці з арт. 38 Рэгламента стварыць Часовую следчую камісію па прававой ацэнцы падзеяў пасля 9 жніўня на предмет складу злачынства супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь);  

2. ПП НС Рэспублікі Беларусь прыняць рашэнне аб вылучэнні абвінавачванняў супраць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкіх злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 128, арт. 356, ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

3. СР НС Рэспублікі Беларусь арганізаваць расследаванне абвінавачванняў супраць  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкіх злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 128, арт. 356, ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь;

4. ПП і СР НС Рэспублікі Беларусь неадкладна ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй (п.6 Будапешцкага мемарандума) аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі аб расследванні ў МКС злачынстваў супраць чалавечнасьці (п.b арт.13 Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суда).

Мікалай Аўтуховіч, бізнесовец, двойчы асуджаны па сфабрыкаваных крымінальных справах і двойчы прызнаны Amnesty International палітвязнем, адзін з 15-ці найбольш вядомых палітзняволеных свету па версіі праваабарончай арганізацыі Freedom Hous. У знак пратэсту пад час турэмнага зняволення неаднаразова трымаў шматдзённыя галадоўкі.

Ігар Леднік, бізнесовец, суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, пад час турэмнага зняволення трымаў галадоўку з патрабаваннем прызнаць дзяржаву пацярпелым уласнікам, дзейнічае ў яе інтарэсах на падставе гл. 50 ГК Рэспублікі Беларусь.

Подписать
Подписей: 25 729Следующая цель: 35 000
Подписать
Распространите эту петицию лично или используйте этот QR-код в своем материале.Загрузить QR-код

Адресаты петиции

  • Палаце прадстаўнікой і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • ЦВК Рэспублікі Беларусь