Прызнаць АМАП і ГУБАЗіК Рэспублікі Беларусь тэрарыстычнымі арганізацыямі

Прызнаць АМАП і ГУБАЗіК Рэспублікі Беларусь тэрарыстычнымі арганізацыямі

Started
November 26, 2020
Petition to
Signatures: 62,001Next Goal: 75,000
Support now

Why this petition matters

Started by StopHvalt - Противодействие насилию

RU ENG ESP UKR PL DE FR NL versions, Наш Telegram-канал

Заклікаем Еўрапейскі Звяз, ЗША і ААН неадкладна ўнесці АМАП і ГУБАЗіК Рэспублікі Беларусь у спісы тэрарыстычных арганізацый.

Што азначае ўнясенне ў спіс тэрарыстычных арганізацый?

  • Усім грамадзянам ЕС і ЗША, іх юрыдычным асобам і іх замежным падраздзяленням афіцыйна забараняецца весці якую-небудзь сумесную дзейнасць з арганізацыямі і іх членамі з гэтага спісу.
  • Накладанне эканамічных санкцый у дачыненні да замежных кампаній, якія працягваюць весці любую сумесную эканамічную актыўнасць з фігурантамі са спісу.

Як гэта будзе выглядаць практычна?

  • Да прыкладу, АМАП не зможа купіць сваім гвалтаўнікам зручныя чаравікі заходніх брэндаў, запчасткі для сваіх іншамарак, камеры і т. п.
  • VISA і MasterCard анулююць ім зарплатныя карткі.
  • Android, Apple і Google адключаць ім тэлефоны і заблакуюць іх акаўнты.

Як адбываецца працэс ўнясення арганізацый у такі спіс?

Дастаткова адной краіне заявіць аб унясенні арганізацыі ў такі спіс, і гэтая арганізацыя практычна адразу трапляе ва ўсе аналагічныя спісы ўсіх цывілізаваных краін.

Чаму АМАП і ГУБАЗіК РБ заслугоўваюць ўнясення ў такі спіс?

Сусветная супольнасць лічыць тэрарыстычнымі тыя арганізацыі, якія выкарыстоўваюць для дасягнення сваіх палітычных мэтаў запалохванне і бязладны гвалт у дачыненні да мірных грамадзян.

Апошнія месяцы даказваюць, што з органаў грамадскага правапарадку гэтыя арганізацыі ператварыліся ў карныя банды, якія дапамагаюць сілай зброі і бязладнага гвалту ўтрымаць уладу былога прэзідэнта Лукашэнкі.
Спасылкі на матэрыялы з разборам усіх зарэгістраваных актаў тэрарызму збірае спецыялізаваны праект: https://www.23-34.net/

Што будзем рабіць мы, ініцыятары петыцыі, для рэалізацыі гэтага патрабавання?

  • Штотыдзень інфармаваць амбасады ўсіх дэмакратычных краін аб ходзе кампаніі і прычынах такога патрабавання.
  • Фарміраваць міжнародную падтрымку сіламі Аб'яднанай дыяспары беларусаў у Еўропе і ЗША.
  • Лабіраванне гэтай ініцыятывы ў Еўрапейскім парламенце, Дзярждэпартаменце ЗША, у профільных камітэтах ААН.
  • Лабіраванне ўрадаў ЕС па асобнасці праз асабістыя кантакты.
  • Інфармаванне сусветных СМІ аб сітуацыі ў Беларусі ў патанні патрабавання аб прызнанні АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Наш тэлеграм-канал і бот зваротнай сувязі: https://t.me/stophvalt

stophvalt@gmail.com

https://www.facebook.com/stophvalt

Support now
Signatures: 62,001Next Goal: 75,000
Support now
Share this petition in person or use the QR code for your own material.Download QR Code